• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем калег 28 лістапада ў БАЖ: Выніковая прэс-канферэнцыя маніторцаў за асвятленнем парламенцкіх выбараў у СМІ

    Падводзім вынікі! ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентуе высновы кампаніі па маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.

    Што цікавіла дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя, якія адрозненні гэтай выбарчай кампаніі ад папярэдніх, якія тэндэнцыі назіраюцца ў асвятленні палітычных працэсаў? Атрымайце адказы на гэтыя ды іншыя пытанні з першых вуснаў!

    У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць:

    - кіраўнік групы маніторцаў Алесь Анціпенка,

    - старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

    Андрэй Бастунец прымаў удзел у працы Назіральнай рады па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў СМІ пры Цэнтрвыбаркаме. 

    Падчас прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам ГА «БАЖ», пачуць экспертную ацэнку таго, як выконваліся правы кандыдатаў на доступ да СМІ. І як СМІ трымалі баланс поглядаў і асобаў.

    Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

    Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы: “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё),  “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”; «Комсомольская правда» в Белоруссии», інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.

    Прэс-канферэнцыя адбудзецца 28 лістапада аб 11:00

    ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.  Мінск, вул. Кальварыйская, 16 — 265).

    Тэлефон для даведак:  8029 126 70 98.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці