25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага
27 лістапада 2019
Славуты каментатар Уладзімір Навіцкі напісаў заяву аб звальненні з Белтэлерадыёкампаніі. На тэлебачанні Навіцкі адпрацаваў больш за 30 гадоў. Амаль усе 90-я ён каментаваў матчы па-беларуску. За гэты час у Навіцкага склалася цэлая калекцыя пазнавальных выразаў, а яшчэ не меншая перлаў. «НН» падрыхтавала падборку цытат славутага каментатара, якога паважліва называлі Мэтрам.
- «Моцна, але недакладна»
- «І скандалы там зусім іншага ўзроўню, а не нейкія банальныя прастытуткі і наркотыкі»
- «Нам тут, на Макаёнка, 9, не было бачна — быў гол ці не»
- «А вось выходзіць Уэйн Руні. Спакойны, як шпалеры, белы, як халадзільнік «Мінск»
- «Прыглушыце гук вашага тэлепрыёмніка»
- «Мяч кідаўся як леў у тыгры»
- «Каманда рэалізавала колькасную перавагу і даказала, што лішні гулец на пляцоўцы зусім не лішні»
- «Калегі, прашу вас адпусціць кнопку, я чую ўсе вашы каментарыі»
- «Не завяў яшчэ бразільскі сухі ліст»
- «Ігар Стасевіч шукае партнёраў. Ну дзе ж вы, братцы-вожыкі?»
- «Прабачце, тэхнічныя праблемы па-за межамі Сінявокай»
- «Дзякуй Богу, мы паспелі паказаць матч цэлкам, прабачце, цалкам»
- «Зваліўся на сядзячую кропку спіны»
- «Калегі па полу»
- «Вы ведаеце, я не магу ацаніць таго, што адбылося на полі, але ў перапынку я патэлефаную нашаму паважанаму спецыялісту — Вадзіму Жуку»
- «Негры, ой, прабачце, венгры ў атацы»
- «З шайбай Крыстыян Хрэнкель»
- «Рады вас вітаць у Салігорску, на стадыёне «Трактар»
- «Да пачатку гульні яшчэ 10 хвілін. Нагадваю, што лік па-ранейшаму 0:0»
- Навіцкі: «Вы звярнулі ўвагу, што ў футбаліста зялёныя буццы». Румбуціс: «Увогуле я за футболам сачу»
- «І вось мы бачым, як дакладна такі ж гол улятае ў вароты Сербіі. Адзін у адзін… Прабачце, дарагія гледачы, гэта быў паўтор забітага мяча»
- «Чортаў тузін секунд»
- «Параўнаць якасць гульні беларусаў з супернікамі — гэта як параўнаць палец з чымсьці»
- «Нас чакае валідольна-карвалольная канцоўка»
- « У перапынку прыйшла sms-ка: «Уладзімір, чаму вы ніколі не называеце футбаліста Саміра па прозвішчы?» Сябры, ну давайце праўду-матку разану па поўнай праграме. Насры ў штрафной пляцоўцы, Насры ля кутавога сцяжка. Я проста берагу слых кагосьці з вас, а можа, і дарма гэта раблю».
- «Бывайце здаровы, жывіце багата»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Telegram-канал Ігара Тышкевіча прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
07.03.2024
YouTube-канал украинского информагентства признали «экстремистским»
23.09.2024
Як прапаганда выкарыстала прэс-тур польскіх журналістаў у Беларусь
01.04.2024
Апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш Вярхоўны суд разгледзіць 28 чэрвеня
25.06.2024