• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскаму тэлеканалу аддалі плошчы музея, а таму нават пераехаць няма куды

    Тэлеканалу СТБ перадалі будынак у Мінску, дзе цяпер знаходзіцца філіял Музея прыроды і экалогіі. Раней па гэтым адрасе — вуліца Казінца, 117 — размяшчаўся кінатэатр "Электрон". Тэлеканал атрымаў нерухомасць "шляхам бязвыплатнай перадачы". Кошт будынка на 1 кастрычніка — каля 400 тысяч долараў.

    Дырэктар філіяла Музея прыроды і экалогіі Ігар Куракевіч, чый будынак аддаюць СТБ, прызнаўся Еўрарадыё, што пакуль што шукае месца, у якое можна было б пераехаць:

    «У гэтым будынку адбываліся выставы і размяшчаліся фонды нашага музея. На цяперашні момант мы шукаем новае памяшканне. Пакуль няма пэўнасці, куды музей пераедзе».

    Як так атрымалася, што будынак дзейнага музея вырашылі бязвыплатна перадаць тэлеканалу? У Ігара Куракевіча няма адказу на гэтае пытанне.

    Для чаго тэлеканалу цэлы будынак былога кінатэатра? Магчыма, СТБ збіраецца пакінуць тэлецэнтр на вуліцы Камуністычнай — «гняздо» дзяржаўных тэлевізійнікаў? Намеснік гендырэктара СТБ Кірыл Казакоў расказвае «Еўрарадыё», што гэта не так:

    «Будынак нам далі для пашырэння прасторы для здымак. Плануем там што-небудзь запусціць».

    Будынак філіяла музея павінны быць перададзены тэлеканалу да 31 снежня 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна № 817 ад 28 лістапада 2019 года за подпісам Сяргея Румаса. Рэалізоўваць пастанову будуць Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці