• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца Левінаў правёў кансультацыю для журналістаў

    Барысаўскія бажаўцы 13 снежня зладзілі сустрэчу  з вядомым беларускім праваабаронцам, сябрам БХК і ГА “БАЖ” Паўлам Левінавым, які прыехаў да іх у госці з Віцебска.

    Павел Левінаў

    Падчас сустрэчы яны праглядзелі фільм “Ён такі, Павел Левінаў” (аўтары: Алена Сцяпанава, Аляксандр Зянкоў, Вікторыя Дашкевіч), прысвечаны дзейнасці праваабаронцы.

    Пасля адбылася дыскусія, падчас якой прысутныя закранулі вельмі важную для журналістаў тэму доступу да інфармацыі. Павел Левінаў распавёў пра асаблівую ролю сродкаў масавай інфармацыі, якія выступаюць вартаўнікамі грамадскіх інтарэсаў, і падзяліўся ўласным досведам у галіне атрымання інфармацыі ад дзяржаўных органаў, арганізацый і іншых асоб. Таксама праваабаронца азнаёміў з нормамі заканадаўства, якія рэгулююць доступ да інфармацыі і непасрэдна звязаныя з выкананнем прафесіянальных абавязкаў журналістамі СМІ, працай блогераў і фрылансераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці