• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мары здзяйсняюцца: хлопец-вазочнік, пра якога пісаў BAJ.BY, патрапіў на канцэрт Вольскага і супрацоўнічае з музычным паблікам

    У Слоніме хлопец-вазочнік, якога падтрымліваюць мясцовыя журналісты, пачаў супрацоўнічаць з музычным паблікам. А яшчэ здзейснілася яго даўняя мара.

    У 2018 годзе сябры слонімскай суполкі ГА “БАЖ” віншавалі з 30-годдзем Антона Анішчука — хлопца вазочніка са Слоніма. Антон цікавіцца музыкай, а яго гісторыя знаёмства з журналістамі займела добры працяг.

    У лістападзе гэтага года Антон Анішчук патрапіў на канцэрт Лявона Вольскага ў Слоніме. Малады чалавек быў пасля сустрэчы са сваім кумірам напісаў вялікі тэкст-справаздачу для музычнага  пабліка Under Stage ў сацыяльных сетках. Там жа Антон пасля рэкамендацыі слонімскага БАЖаўца з’яўляецца аўтарам тэкстаў.

    “Лявон Артуравіч радаваў сваіх прыхільнікаў не толькі песнямі старых праектаў «Мроя», N. R. M. і Zet, якім 35, 25 і 20 гадоў суадносна. Таксама прагучалі песні дзейнага праекта VOLSKI, які сёлета адзначыў сваё пяцігоддзе. Усе песні былі прыняты радаснымі воклічамі і бурнымі апладысментамі.

    Немагчыма ўявіць канцэрт Лявона Вольскага без бел-чырвона-белых сцягоў і перыядычных выкрыкаў «Жыве Беларусь» паміж песнямі. І першы канцэрт Вольскага на Слонімшчыне не стаў выключэннем — усё было як след!”, —  напісаў у сваім водгуку Антон Анішчук.

    Антон мае кантакты з многімі таленавітымі і добразычлівымі людзьмі — з фатографамі, музыкамі, журналістамі. Яны ж дапамагаюць хлопцу падтрымліваць сацыяльныя сувязі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці