• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Галерэя Тамковіча» — матэрыялы кніг Аляксандра Тамковіча цяпер на сайце БАЖ. Фота з прэзентацыі

    На паддамене нашага сайта GALLERY.BAJ.BY знаходзіцца інтэрнэт-энцыклапедыя, прысвечаная героям кніг Аляксандра Тамковіча.

    На GALLERY.BAJ.BY можна знайсці кароткія анатацыі да кніг Аляксандра Тамковіча, а таксама больш за 250 гісторый нашых сучаснікаў.

    Перайсці на «Галерэю Тамковіча» можна з галоўнай старонкі сайта BAJ.BY праз адмысловую кнопку.

    Інтэрнэт-энцыклапедыя, прысвечаная героям кніг Аляксандра Тамковіча, была праэзентаваная пасля Рады ГА «БАЖ».

    Падчас сустрэчы госці, яны ж героі кніг, гаварылі пра важнасць дакументаваць падзеі, занатоўваць думкі і ідэі асобаў нашага часу, пра пераемнасць пакаленняў і досведу.

    Прэзентацыю інтэрнэт-энцыклапедыі наведалі шматлікія героі публікацый Аляксандра Тамковіча: былая дэпутатка Алена Анісім, рэжысёры Андрэй Кудзіненка і Андрэй Курэйчык,  філосаф Уладзімір Мацкевіч, праваабаронцы Алег Волчак, Раіса Міхайлоўская, Валер Шчукін, музыка Алесь Камоцкі, вядомы жураналіст Сяргей Ваганаў ды іншыя.

    Васіль Шлындзікаў, Валер Шчукін, Сяргей Антончык

    Аляксандр Тамковіч, Андрэй Кудзіненка, Андрэй Курэйчык, Алесь Камоцкі

    Аляксандр Тамковіч і Сяргей Драздоўскі

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці