• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку «Новага Часу» будуць судзіць за акцыю, на якой яе нават не было. Прыходзьце падтрымаць калегу!

    10 студзеня будуць судзіць журналістку "Новага Часу" Дзіяну Серадзюк быццам бы за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года. Але Дзіяна падчас гэтай акцыі была зусім у іншым месцы — на занятках англійскай мовы.

     

    Журналістка газеты "Новы Час" Дзіяна Серадзюк

    Дзіяна Серадзюк гаворыць, што рэпетытарка не зможа ў гэты час прыйсці ў суд, каб засведчыць, што 20-га снежня Дзіяна прысутнічала ў яе на занятках.

    «Магчыма, яна падрыхтуе ў пісьмовай форме свае паказанні, або буду хадайнічаць аб пераносе судовага паседжання на іншы час», — гаворыць Дзіяна Серадзюк.

    Заклікаем калллег праявіць салідарнасць і прыйсці на працэс, які пачнецца ў судзе Першамайскага раёна Мінска (бульвар Талбухіна, 9) 10 студзеня ў 10.30.

    Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк аштрафавалі на 490 рублёў за асвятленне акцыі салідарнасці

     

    Нагадаем, у снежні 2018 года суд Цэнтральнага раёна Мінска  разгледзеў адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады. Сярод фігурантаў была і журналістка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк. Журналістку за асвятленне акцыі пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

    Суддзя Іван Касцян, нягледзячы на ўсе аргументы з боку журналісткі Дзіяны Серадзюк і рэдакцыі «Новага Часу», палічыў, што Серадзюк удзельнічала ў акцыі, а не асвятляла яе.

    Таксама ў бліжэйшыя дні адбудуцца суды над пісьменнікамі за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі.

    9 студзеня, Суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21):

    10:00 — суд над Лявонам Баршчэўскім

    12:00 — суд над Пятром Садоўскім.

    10 студзеня, Дом Правасуддзя (вул. Сямашкі, 33):

    10:00 — суд над Уладзімірам Някляевым

    12:00 — суд над Уладзімірам Арловым.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці