• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржынская лякарня падала на Дзмітрыева ў суд за фота абедаў

    Дзяржынская раённая лякарня падала ў суд на лідара кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева. Працэс пачнецца 15 студзеня ў Дзяржынскім раённым судзе. 

    Падставай сталі выступы Дзмітрыева падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. У сваім тэлевыступе палітык паказаў фота абедаў. Ён паведаміў, што фатаздымкі зробленыя пацыентамі Дзяржынскай лякарні і абурыўся кепскай якасцю харчавання. 

    Цяпер адміністрацыя лякарні падала на палітыка ў суд. Па яго словах, у лякарні адмаўляюць, што гэта фатаздымкі іх абедаў.

    «Яны хочуць, каб я сказаў, што так насамрэч не кормяць у Дзяржынскай раёнай лякарні, што там насамрэч усё добра з кармёжкай», — расказаў Дзмітрыеў у каментары Еўрарадыё. 

    Сам палітык упэўнены ў сваёй слушнасці: «У нас ёсць доказы, што гэта менавіта фатаграфіі з Дзяржынскай раённай лякарні, і мы іх прадаставім у судзе».

    Увогуле Дзмітрыеў лічыць, што сутнасць гэтага суда — у абыякавым стаўленні медыцынскіх чыноўнікаў да людзей: «Я лічу, што гэта гісторыя не пра абеды ці макароны, а пра локшыны на вушах. Яны хочуць нам іх вешаць, а мы павінны казаць: дзякуй, дзякуй, дзякуй! Пра гэта была мая прамова. Яны павінны да нас годна ставіцца. Але з іншага боку, я хацеў паказаць чыноўнікам, што яны павінны адказваць за тое, што яны робяць»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці