• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бабруйскіх падлеткаў навучаць медыяпісьменнасці

    Гэта ўжо другі набор у Школе Media IQ . Папярэдні паспяхова прайшоў у 2019 годзе. Акрамя Бабруйска, як і летась, аналагічныя праекты будуць працаваць у Мінску і Гродне.​

     

    Школа Medi­aIQ — гэта навучальны курс для вучняў старэйшых класаў і каледжаў. Мэта Школы — навучыць падлеткаў арыентавацца ў сучасным свеце інфармацыі. Падчас заняткаў слухачы даведаюцца, як адрозніваць варты даверу кантэнт ад фэйкаў, рабіць фактчэкінг, што такое кібербулінг, як яму супрацьстаяць, як бяспечана паводзіць сябе ў інтэрнэце. У праграму ўключаныя сустрэчы, прысвечаныя этычным стандартам журналістаў і ўсіх, хто стварае кантэнт, аўтарскаму праву, прапагандзе і маніпуляцыям у СМІ.

    Напрыканцы Школы вучні створаць уласны медыяпрадукт, які будзе заснаваны на ведах, атрыманых падчас навучання. Навучальная праграма заснаваная на ўкраінскім падручніку “Медыядрайвер”, які быў перакладзены і адаптаваны адмыслова для Школы.

    У мінулым годзе кіраўніцай Школы ў Бабруйску была ўласніца тайм-клуба “1387” і сябра мясцовай суполкі ГА “БАЖ” Наталля Халанская. Сёлета яна каардынуе працу праекта, але кіруе Школай супрацоўніца тайм-клуба Сэм.

    “Мы робім гэты праект дзеля таго, каб навучыць падлеткаў больш свабодна арыентавацца ў тым інфармацыйным шуме, які нас цяпер атачае, разумець, дзе іх месца ў гэтай плыні інфармацыі, а таксама самастойна ствараць нейкі кантэнт, і пры гэтым рабіць гэта пісьменна, — распавяла Сэм пра мэты Школы. — Мы жывем у часы, калі інтэрнэт, сацсеткі, медыі займаюць вельмі значнае месца ў нашым жыцці, і сучасны чалавек павінен ва ўсім гэтым разбірацца, каб не заблытацца і не згубіцца ў інфармацыі. Бо вельмі лёгка сёння паверыць фэйкам, паддацца на правакацыі і маніпуляцыі. Таму ўжо са школы важна ўмець карыстацца неад’емным інструментам сучаснасці — інфармацыяй”.

    На заняткі ў Школу Medi­aIQ запісаліся падлеткі, зацікаўленыя журналістыкай, блогерствам, а таксама тыя, хто хоча пашырыць уласны кругагляд.

    “Для мяне гэтая Школа — крыніца натхнення, новых знаёмстваў, гэта стымул ствараць. Я яшчэ летась удзельнічала ў занятках, наведала амаль усе. Сёлета ў мяне атрымалася прыйсці на першы занятак новага набору, і я не магла не прыйсці, каб пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі і атрымаць натхненне працягнуць свой уласны праект”, — распавяла Наста, студэнтка каледжа.

    Таня, вучаніца 8‑га класа, распавяла, што прыйшла на заняткі, каб навучыцца адрозніваць фэйкі ад сапраўдных навін.

    “З маім любімым ютуберам адбылася гісторыя, яго ўцягнулі ў канфлікт, да якога ён не меў ніякага дачынення, і я пабачыла, як важна ўмець адрозніваць праўдзівую інфармацыю ад фэйкаў”, — патлумачыла дзяўчына.

    Першы занятак у бабруйскай школе прайшоў 15 студзеня. Агулам вучняў чакаюць 21 сустрэча, візіты ў мясцовыя рэдакцыі і індывідуальная праца з ментарамі. Заняткі будуць весці мясцовыя журналісты, медыяэксперты, фатографы і відэаператары.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці