• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як беларускія медыя пішуць пра Германію, а нямецкія – пра Беларусь? Прэзентацыя даследавання BISS — 3 лютага

    Эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка і Кацярына Шмаціна на аснове медыяманіторынга прааналізавалі фарміраванне вобраза Германіі ў беларускіх медыя і фарміраванне вобраза Беларусі ў нямецкіх мэдыя.

    izobrazhenie.png
    На прэзентацыі мы раскажам пра высновы, рэкамендацыях і метадалогію даследавання, а таксама пра самыя цікавыя кейсы:

    * у якім беларускім медыя ўсе навіны пра міграцыю ў Нямеччыну звязаны з крыміналам?

    * якое нямецкае медыя называе Беларусь «невядома дзе»?

    * хто ў Белаурси больш за ўсіх піша пра нямецкія навіны, а хто малюе Нямеччыну краінай прыродных катаклізмаў?

    Таксама ў дыскусіі возьмуць удзел Дзмітрый Страціеўскі (Германія), намеснік дырэктара Берлінскага Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы (Osteu­ropa-Zen­trum Berlin e.V.), і Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, карэспандэнт Deutsche Welle. Разам мы абмяркуем, чаму ў беларускіх і нямецкіх мэдыяў існуе такая сітуацыя і як яе можна палепшыць. Мадэратарам дыскусіі выступіць Пётр Рудкоўскі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

    Прэзентацыя даследавання Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) і дыскусія з запрошанымі гасцямі адбудзецца 3 лютага, 19.00, галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці