• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў»: Заклікаем неадкладна вызваліць Сяргея Сацука і зняць з яго ўсе абвінавачванні

    "Рэпарцёры без межаў" (RSF) заклікаюць да неадкладнага вызвалення рэдактара анлайн-выдання, якому пагражае да дзесяці гадоў зняволення па абвінавачванні ў карупцыі пасля крытыкі паблажлівага падыходу прэзідэнта да эпідэміі Covid-19. Беларускі ўрад спрабуе запалохаць незалежныя СМІ, гаворыцца ў заяве  RSF.

    Сяргей Сацук, рэдактар інтэрнэт-выдання “Ежедневник»,  добра вядомы журналісцкімі расследаваннямі ў сферы беларускай сістэмы аховы здароўя, быў затрыманы 25 сакавіка па абвінавачванні ў «атрыманні хабару» , што пагражае турэмным зняволеннем да 10 гадоў.

    Затрыманне адбылося праз тры дні пасля публікацыі артыкула  «Хто сее паніку вакол каранавіруса, прэзідэнт або сайты і каналы?», у якім ён паставіў пад сумнеў афіцыйную статыстыку заражэння Covid-19 і раскрытыкаваў загад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі «разабрацца» са СМІ, якія асвятляюць эпідэмію.

    З моманту затрымання Сацука, выданне прыпыніла звычайную працу рэдакцыі, працягваючы асвятляць гэтую справу.

    На наступны дзень пасля затрымання галоўнага рэдактара, супрацоўнікі аддзела фінансавых расследаванняў правялі ператрус у рэдакцыі і канфіскавалі дакументацыю. Прынамсі тры журналісты і бухгалтар выдання былі дапытаныя ў якасці сведак. Таксама, 27 сакавіка былі праведзеныя ператрусы дома ў Сацука і ягоных суседзяў.

    «Гэтае затрыманне з’яўляецца папярэджаннем для СМІ, якія ставяць пад сумнеў палітыку беларускага ўрада ў сферы аховы здароўя», кажа Жанна Кавелье, кіраўнік адзялення «Рэпарцёраў» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

    «Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Сяргея Сацука і зняцця ўсіх абвінавачанняў супраць яго. Такая крыміналізацыя журналістыкі ў Беларусі стварае непрымальны клімат самацэнзуры».

    У жніўні 2019 года, Сацук выкрыў шырокую карупцыйную схему, заснаваную на закупцы фармацэўтычных прэпаратаў за мяжой па завышаных цэнах. У выніку яго публікацый былі затрыманыя некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў міністэрства аховы здароўя. Але, у той жа час, праўрадавыя СМІ, такія як «Беларусь сегодня» і тэлеканал «Беларусь 1»  абвінавацілі яго ў атрыманні хабару і тэндэнцыйным асвятленні падзеяў.

    Сацук прадбачыў магчымы пераслед і некалькі месяцаў таму накіраваў ліст у рэдакцыю «Еўрарадыё для Беларусі», незалежную радыёстанцыю, якая знаходзіцца ў Польшчы, з просьбай апублікаваць гэты ліст у выпадку яго арышту.

    У лісце Сацук адзначае, што неўзабаве пасля публікацыі артыкула ў студзені 2019 года аб цэнах у сістэме донарства крыві ў Беларусі, яго наведаў прадстаўнік бізнэсмэна фармацэўтычнага сектара, які сказаў яму, што «жыццё і свабода маюць невялікую каштоўнасць у Беларусі».

    Беларусь займае 153 месца з 180 краін у Сусветным рэйтынгу свабоды прэсы 2019, які складаюць «Рэпарцёры без межаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці