• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі журналіст два тыдні правёў у інфекцыйным шпіталі і вылечыўся ад COVID-19

    Віцебскі журналіст Георгій Каржанеўскі распавёў, як захварэў на COVID-19 і вылечыўся ад яго.

    “Імпартны” каранавірус

    Апошнім часам Георгій Каржанеўскі шмат працаваў за мяжой. У замежжы і падхапіў каранавірус, мяркуе ён: калі зачынілі межы, Георгій знаходзіўся ў Партугаліі. Тры начы ён правёў на аўтавакзале ў Лісабоне — спадзяваўся выехаць праз Іспанію ў Польшчу. Але аўтобусных рэйсаў не было, і давялося ляцець самалётам да Мінску з перасадкай у Амстэрдаме. Недзе там і напаткала хвароба, хаця да самага вяртання ў Віцебск ён адчуваў сябе добра.

    — У мінскім аэрапорце ў тых, хто прыбыў з Партугаліі, тэст на каранавірус не бралі. Даследавалі толькі тых, хто прыляцеў з краін, дзе хвароба ўжо набыла масавы характар. Але мне далі памятку пра тое, што трэба 14 дзён пабыць у самаізаляцыі,  і як сябе паводзіць, калі самаадчуванне пагоршыцца. 

    Памятка спатрэбілася, калі ў мяне ўзнялася тэмпература: як там і было напісана, я выклікаў “хуткую дапамогу”, — распавёў Георгій Каржанеўскі.

    Віцебская інфекцыйная бальніца

    Журналіст апынуўся ў інфекцыйнай лякарні. Там яму зрабілі тэст на COVID-19, вынік быў станоўчы. Спачатку Георгій быў адзін у палаце, але  праз дзень пацыентаў ужо было трое.

    — Не магу сказаць, што лякарня была “забітыя”. У калідорах людзі не ляжалі. Але ў палатах вольных месцаў не было. Якімі лекамі мяне лячылі, я не ўдакладняў, бо давяраю спецыялістам. Ставілі кропельніцы, рабілі ўколы, давалі таблеткі.

    Лекарам вялікі дзякуй. У іх сапраўды вельмі шмат працы, і працуюць яны самааддана. Спрабуюць сартаваць хворых паводле сімптомаў, каб тыя, прыкладам, у каго няма кашлю, апынуліся ў адной палаце, а тыя, у каго высокая тэмпература — у іншай. Але вынікаў тэстаў даводзіцца чакаць доўга, і ніхто не застрахаваны ад таго, што ў суседа па палаце ёсць каранавірус, а ў цябе няма, — дадае Георгій.

    У шпіталі ён прабыў роўна два тыдні. Яго выпісалі дахаты пасля двух адмоўных тэстаў на COVID-19.

    Парады жыхарам Віцебска і ўсёй краіны

    Паводле Георгія Каржанеўскага, усім трэба быць вельмі пільнымі — па магчымасці не наведваць грамадскіх месцаў, не ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах, пазбягаць залішніх кантактаванняў на вуліцы ці ў краме. Футбольныя спаборніцтвы, парады і суботнікі — гэта цяпер абсалютна лішняе, лічыць журналіст. Захады па абмежаванні стасункаў калі не дапамогуць пазбегчы заражэння ў прынцыпе, то хаця б не справакуюць масавых паступленняў хворых у лякарні. Гэта зменшыць нагрузку і на лекараў, якія цяпер працуюць “на перадавой”, рызыкуючы ўласным здароўем.

    Кожны павінны мець адказнасць і за сябе, і за бліжняга — навучыцца  быць сацыяльна адказным.

    Нагадаем, з пнеўманіяй у лякарні зараз знаходзіцца яшчэ адзін віцебскі журналіст, Сяргей Марціновіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці