• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БНТУ паскардзіўся ў міліцыю на адміна студэнцкага Telegram-каналу. Яму можа пагражаць да 3 гадоў пазбаўлення волі

    Адміністратар Telegram-каналу «Отчислено» раней стварыў пэтыцыю за адстаўку рэктара БНТУ.

     

    Ігар Кабушкін паведаміў, што Савецкае РУУС праводзіць у дачыненьні да яго праверку паводле артыкулу 369–3 Крымінальнага кодэксу («Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

    4 траўня яго выклікалі ў РУУС Савецкага раёну Менску для тлумачэньняў.

    «Я ніякага мерапрыемства не арганізоўваў, нічога не хацеў арганізоўваць і нічога не парушыў, — кажа Ігар Кабушкін у камэнтары Радыё Свабода. — Напісаў адзін радок у чаце БНТУ, пасьля чаго стварыў пэтыцыю пра адстаўку рэктарата БНТУ».

    Што за «радок» стаў прычынай заявы ў міліцыю з боку ўнівэрсытэту, не паведамілі ані сам Кабушкін, ані прарэктар БНТУ Георгі Вяршынін, да якога Свабода зьвярнулася па камэнтар.

    «Міліцыя разьбярэцца, што там адбылося. Свабода слова ў яго, свабода слова ў іншых, давайце даверымся нашым праваахоўным органам», — сказаў Георгі Вяршынін. Ён пацьвердзіў, што заяву на Кабушкіна БНТУ падаў.

    «Ён студэнт БДУІР, а піша пра БНТУ, адкуль ён усё так ведае?» — зьдзіўляецца ў размове са Свабодай прарэктар Вяршынін.

    Кабушкін кажа, што «фактычна ўсё было прывязана да слова «бунт», і яно стала ўжо прычынай заявы і ўсёй гэтай сытуацыі». Ён мяркуе, што заява стала адказам на пэтыцыю. Яна зьвязаная з эпідэміялягічнай сытуацыяй вакол каранавірусу ва ўнівэрсытэце.

    «Справа пакуль не пачатая; была праведзеная размова і напісана тлумачэньне з майго боку, — кажа Кабушкін. — Далей будзе праводзіцца праверка, ці заводзіць крымінальную справу, ці ў гэтым няма складу злачынства».

    Пакараньне паводле артыкулу 369–3 КК РБ «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» прадугледжвае да 3 гадоў арышту, абмежаваньня альбо пазбаўленьня волі.

    Тэлеграм-канал «Отчислено» мае больш за 66 тысяч падпісантаў і зьбірае выпадкі парушэньня правоў студэнтаў у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці