• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Усе раз’ехаліся. Няма каму праводзіць». Мінздароўя не сустракалася з журналістамі з 24 красавіка, не адказвала на пытанні з 17 красавіка

    «Усе раз'ехаліся. Няма каму праводзіць» — такі адказ дала прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Ваніна на пытанне журналістаў, ці адбудзецца 8 мая камунікацыя адказных асоб Міністэрства з журналістамі.

    Пазней 8 мая ў тэлеграм-канале Мінздароўя з’явілася паведамленне, што міністр Уладзімір Каранік разам з галоўнай доктаркай Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірынай Абельскай ды іншымі кіраўнікамі са сферы аховы здароўя ўсклалі кветкі да помніка чырвонаармеўцаў, якія загінулі каля вёскі Падгор’е Мінскага раёна ў чэрвені 1941 года.

    Апошні раз брыфінг у Міністэрстве адбыўся 24 красавіка. Тады намесніца міністра Алена Богдан зачытала падрыхтаваную інфармацыю і адмовілася адказваць на пытанні карэспандэнтаў.

    Перад тым прэс-канферэнцыя адбылася 17 красавіка з удзелам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. На ёй ён і яго калегі прыкладна 45 хвілін выступалі з уступнымі словамі, пасля чаго каля 10 хвілін адказалі на некалькі пытанняў журналістаў — пры гэтым выбіралі самі, хто можа задаць пытанні.

    Тая прэс-канферэнцыя скончылася пратэстамі. Сын памерлага ў Барысаве фельчара звінаваціў міністра ў хлусні наконт яго бацькі. Міністр заявіў, што ў прычыне смерці гэтага медработніка яшчэ трэба разабрацца, на што сын прадэманстраваў пасведчанне аб смерці таты з указаным у ім COVID-19.

    Акрамя таго, журналісты выявілі, што названыя міністрам Каранікам лічбы хворых па раёнах Віцебскай вобласці ў разы разыходзяцца з колькасцю, абвешчанай у той жа дзень мясцовымі ўладамі.

    У большасці еўрапейскіх краін у час пандэміі ўпаўнаважаныя асобы санітарных службаў штодзённа інфармуюць грамадскасць пра сітуацыю. У многіх краінах кіраўнікі ведамства робяць гэта асабіста. Статыстыка, у тым ліку па раёнах, не складае ў іншых еўрапейскіх краінах таямніцы.

    Па афіцыйных звестках, па стане на 7 мая ў Беларусі зафіксавана больш за 20 тысяч выпадкаў каранавіруса. 

    Мяркуючы па той інфармацыі, якая даходзіць у СМІ, найгоршая сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці, Мінску, Стоўбцах (Мінская вобласць), Баранавічах, Лунінцы (Брэсцкая вобласць), Гомелі, Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць), Барысаве (Мінская вобласць). У Гродзенскай вобласці трывожныя весткі прыходзяць з Навагрудка. Прычым, як можна зрабіць выснову, супастаўляючы наяўныя звесткі, у многіх рэгіёнах колькасць пнеўманій у шмат разоў перавышае як звычайныя для гэтага сезона паказчыкі, так і афіцыйна зарэгістраваную колькасць выпадкаў каранавіруса. Апошнія афіцыйныя звесткі пра загружанасць бальніц і колькасць шпіталізаваных пацыентаў з пнеўманіяй прагучалі 2 мая — тады іх было 12 800. Усе наступныя дні колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў разы перавышала колькасць вылечаных хворых. 

    Учора стала вядома, што да прыёму каранавірусных хворых рыхтуюць яшчэ адну бальніцу — Мінскую абласную клінічную ў Бараўлянах.
    https://nn.by/?c=ar&i=251401

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці