• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За месяц «Наша Ніва» так і не атрымала ад Мінздароўя інфармацыю, якую міністр паабяцаў на прэс-канферэнцыі з СААЗ

    На прэс-канферэнцыі з місіяй СААЗ 11 красавіка ў адказ на пытанне «Нашай Нівы» міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не змог назваць агульную лічбу хворых на пнеўманію ў Беларусі, Віцебскай вобласці і ў Докшыцкім раёне, але паабяцаў даць такую інфармацыю. «Напішыце нам запыт, і мы вам яе прадаставім», — сказаў міністр.

    Прайшоў больш чым месяц ад часу адпраўкі запыту ў прэс-службу (мы прадублявалі яго рознымі каналамі), але адказу на свой запыт мы так і не атрымалі.

    Гэта паказальны прыклад. Перад місіяй міжнароднай арганізацыі дэманстравалася адкрытасць, але, як выявілася, гэта не распаўсюджваецца на грамадзян сваёй краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці