• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад патрабаваннем да ўладаў агучваць поўную інфармацыю пра COVID-19 на Брэстчыне сабралі больш за 700 подпісаў

    Калектыўны зварот накіраваны ў Брэсцкі аблвыканкам, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, як ва ўстанову, якая ажыццяўляе надзор за выкананнем заканадаўства.

    У лісце, які падтрымалі больш за 700 жыхароў Брэсцкай вобласці, выкладзены патрабаванні штодня паведамляць на сайтах дзяржаўных органаў улады звесткі, звязаныя з эпідэміяй захворванняў на COVID-19. Гэтая інфармацыя мусіць уключаць не толькі агульную колькасць тых, хто захварэў, але і з указаннем кожнага раёна і населенага пункта з указаннем полаўзроставай структур.

    “Мы лічым, што ўтойванне інфармацыі на гэтую актуальную тэму груба парушае Канстытуцыю Беларусі, Грамадзянскі кодэкс, Закон “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, Закон “Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва”. Замоўчванне праблемы заўсёды вядзе да пагаршэння сітуацыі, бо ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра жыццё і здароўе людзей”, — кажа Ігар Маслоўскі, кіраўнік арганізацыі За свой горад”, якая выступіла з ініцыятывай такога звароту.

    Поводле яго слоў, пасля пачатку збору подпісаў пад зваротам інфармацыі пра сітуацыю з COVID-19 у рэгіёне стала з’яўляцца больш. Ад мясцовых уладаў Маслоўскі чакае станоўчай рэакцыі на калектыўны зварот, бо адкрытая інфармацыя будзе садзейнічаць захаванню жыцця і здароўя людзей, а таксама перашкаджаць распаўсюду чутак і панікі.

    Аўтары звароту таксама патрабуюць агучваць звесткі пра колькасць смяротных выпадкаў сярод тых, хто захварэў на COVID-19 і каму пастаўлены дыягназ “пнеўманія”. Акрамя таго, мясцовым органам улады прапануецца прыняць належныя меры па прафiлактыцы распаўсюду эпідэміі захворванняў на COVID-19 у Брэсцкай вобласці.

    “Улады абавязаны выконваць заканадаўства, якое тычыцца атрымання грамадзянамі поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi пра санітарна-эпідэміялагічную абстаноўку”, — падкрэслівае кіраўніца аналітычнага цэнтра арганізацыі “За свой горад” Ганны Канюс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці