Затрымалі яшчэ аднаго папулярнага блогера — MozgON
9 чэрвеня 2020
Затрыманы блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Дзве гадзіны таму яго сілай выцягнулі з машыны і без тлумачэння прычын адвезлі ў РАУС.
Блогер Уладзімір Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, ужо раней сядзеў на сутках за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Уладзімір Цыгановіч — вядомы блогер, які хаваецца пад нікам MozgOn. На ягоны ютуб-канал падпісаны дзясяткі тысяч карыстальнікаў. Мазгон стаў адным з найбольш радыкальных крытыкаў сённяшняй улады ў інтэрнэце. Некалькі разоў ён арганізоўваў вулічныя сходы, у тым ліку супраць павышэння цэн на паліва.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд да зняволення экс-журналісткі Алены Цімашчук
13.08.2024
Расійскі блогер Варламаў стаў вучыць беларускую мову
30.07.2024
Былой журналістцы Аксане Ючкавіч далі тры гады «хатняй хіміі»
26.04.2024
Урад Літвы прапануе падоўжыць забарону на рэтрансляцыю беларускіх і расійскіх тэлеканалаў
10.04.2024