• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пост «СБ» пра міліцэйскую страляніну ля пікетаў правераць на экстрымізм

    Пост у фэйсбук-акаўнце газеты "СБ. Беларусь сегодня" пра тое, што міліцыя ў Беларусі можа пачаць страляць побач з выбарчымі пікетамі, правераць на экстрэмізм. Гэта вынікае з адказу, падрыхтаванага Міністэрствам інфармацыі, грамадзянам, якія скардзіліся на допіс.

    31 траўня «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала ў сваёй ФБ-стужцы пост пад назвай «Аб перспектывах майданаў у Беларусі выказаўся палітычны аналітык Міхаіл Малаш». Гэта рэпост допісу Міхаіла Малаша са здымкам людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет да Камароўскага рынка ў Мінску, і жорсткім каментаром: «Калі міліцыя пачне страляць у паветра і падганяць аўтазакі, іх колькасць скароціцца разоў у 20. Застанецца паўтары сотні адмарожаных шукальнікаў прыгодаў на дупу»

    У адказе Мінінфарма, які падпісаў намеснік міністра Павел Лёгкі, гаворыцца, што матэрыял накіраваны ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Там спецыялісты зоймуцца адпаведнай экспертызай.

    Таксама там падкрэсліваецца, што каментар не быў апублікаваны ў газеце, «роўна як і ў іншых сродках масавай інфармацыі, рэдакцыяй якіх з’яўляецца ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». Што да акаўнта ў «Фэйсбуку», дык ён у якасці СМІ не зарэгістраваны і сродкам масавай інфармацыі не з’яўляецца. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці