• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адміністратару чата «Браслав для жизни» прысудзілі пяць сутак арышту і нечакана адпусцілі

    Канстанціна Далецкага абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і затрымалі 27 чэрвеня. Паводле хлопца,  у міліцыі былі прэтэнзіі да допісу ў чаце “пакуль нас не чапаюць, паводзімся спакойна, выходзім і  стаім”. Гэта кваліфікавалі як арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

    Суд Браслаўскага раёна 29 чэрвеня прызнаў Канстанціна Далецкага вінаватым і пакараў арыштам на пяць сутак паводле арт. 23.34 КаАП. Аднак увечары яго адпусцілі дахаты: у ізалятары часовага ўтрымання сказалі, што больш за 72 гадзіны не маюць права трымаць яго пад вартай, а ніякіх дакументаў пра арышт з суда так і не даслалі.

    Дакументаў з суда няма і дагэтуль: 1 ліпеня  Канстанцін Далецкі сам звярнуўся ў міліцыю з пытаннем, што яму рабіць далей. У адказ пачуў, што начальства нічога не ведае. Хлопец мяркуе, што астатнія двое сутак арышту міліцыянты хочуць “трымаць у запасе”, калі будзе загад “ізаляваць” самых актыўных людзей напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

    Падчас знаходжання пад вартай Канстанцін Далецкі трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання падманным шляхам. Тады міліцыянты сказалі, што завязуць яго ў пастарунак, каб ён даў паказанні ў якасці сведкі, а ў выніку ён апынуўся за кратамі без рэчаў і сродкаў гігіены.

    Канстанцін і яго жонка Алена адзначаюць, што шмат неабыякавых людзей адгукнуліся з прапановамі дапамогі, у тым ліку і грашовай, калі даведаліся, што асудзіць могуць нават за допіс  у Telegram-чаце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці