• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЦВК не плануе запускаць Інфацэнтр для СМІ ў дзень выбараў. А папярэднія вынікі агучаць раніцай 10 жніўня?

    Цэнтрвыбаркам пакуль не плануе запускаць у дзень выбараў 9 жніўня вялікі Інфацэнтр для прадстаўнікоў СМІ. Мяркуецца, што папярэднія вынікі выбараў журналістам агучаць раніцай 10 жніўня. Прычына — эпідэміялагічнае становішча ў краіне, растлумачылі TUT.BY у ЦВК.

    Традыцыйна ў дзень прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у малой зале Палаца Рэспублікі на цэлы дзень разгортваецца прэс-цэнтр для журналістаў. Вечарам да журналістаў кожныя дзве-тры гадзіны выходзіць Лідзія Ярмошына і агучвае свежыя дадзеныя аб ходзе галасавання, закрыцці участкаў, скаргах, ацсетках ў дзень выбараў. Ноччу, пасля 12.00, Лідзія Міхайлаўна дае апошнюю прэс-канферэнцыю, падчас якой аб’яўляе першыя папярэднія вынікі выбараў.

    Сёлета, як кажуць у ЦВК, такога прэс-цэнтра, хутчэй за ўсё, не будзе.

    — Пакуль фармат канчаткова не вызначаны, але на гэтых выбарах такога інфацэнтра ў Палацы Рэспублікі, хутчэй за ўсё, не будзе. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Калі не будзе істотных паляпшэнняў, то мы не можам збіраць такую колькасць людзей у адным месцы. Бо ў інфацэнтры звычайна прысутнічаюць не толькі журналісты, але і назіральнікі, і супрацоўнікі палаца, і шмат іншых людзей, — сказалі ў ЦВК.

    У Цэнтрвыбаркаме растлумачылі: пакуль плануецца, што замест прэс-канферэнцый 9 жніўня, Лідзія Ярмошына ў дзень выбараў будзе выходзіць у прамыя эфіры дзяржаўных тэлеканалаў і паведамляць аб яўцы на выбарах і ходзе галасавання. На пытанне чаму для журналістаў дзяржтэлеканалаў каранавіруса няма і яны могуць кантактаваць з кіраўніком ЦВК у дзень выбараў, а астатнія не, у камісіі толькі адказалі, што яны будуць выконваць усе меры засцярогі — будуць у масках і пальчатках.

    — А што тычыцца ўжо наступнага дня, калі ў нас будуць папярэднія вынікі выбараў, то тут ужо будзе ранішні брыфінг у Палацы Рэспублікі. Там могуць прысутнічаць журналісты, — сказалі ў ЦВК.

    — Гэта значыць раніцай 10 жніўня каранавіруса ўжо не будзе?

    — У зале будуць толькі шырока рассаджаныя журналісты і літаральна на пару прэс-канферэнцый.

    — Але ж і 9 жніўня журналісты могуць шырока рассесціся.

    — Гэта пытанне не да мяне, прымае рашэнне кіраўніцтва ЦВК — Лідзія Міхайлаўна, — заявілі ў апараце ЦВК.

    У Цэнтрвыбаркаме падкрэслілі, што канчатковае рашэнне будзе прынята бліжэй да сярэдзіны ліпеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці