• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Nashaniva.by атрымала ліст-патрабаванне ад Міністэрства інфармацыі

    Рэдакцыя сайта Nashaniva.by атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі.

    Ведамства патрабуе выдаліць артыкул пра перапіску мінчанкі Наталлі Мухамад з Адміністрацыяй прэзідэнта. У адпаведнасці з законам «Аб СМІ» і зместам ліста матэрыял павінен быць выдалены на працягу 24 гадзін.

    Нагадаем, у закрытым юрыдычным чаце быў апублікаваны адказ на нібыта скаргу, дасланую ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жанчына, якая яго выставіла, тлумачыла, што адпраўніца — яе сяброўка, незадаволеная несправядлівым судовым рашэннем. Сама адпраўніца адмовілася размаўляць з карэспандэнтам «Нашай Нівы». Праз некалькі дзён адпраўніца звязалася з Рэдакцыяй і заявіла, што насамрэч адпраўляла ў Адміністрацыю прэзідэнта кампліменты Аляксандру Лукашэнку.

    У адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян» на лісты, у якіх няма ніякіх заўваг, а толькі падзяка, адказваць не трэба. Тым не менш Наталля Мухамад атрымала афіцыйны адказ.

     

    «Размяшчэнне такой недакладнай інфармацыі прыводзіць да ўшчамлення канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, спрыяе штучнаму нагнятанню напружанасці ў грамадстве, а таксама падрывае аўтарытэт органаў дзяржаўнага кіравання, спрыяе фарміраванню негатыўнага меркавання аб прыманых мерах пры разглядзе зваротаў грамадзян і, як следства, наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», — гаворыцца ў лісце Міністэрства інфармацыі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці