У сераду зноў затрымлівалі журналістаў. Вызвалілі
15 ліпеня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Увечары 15 ліпеня ў цэнтры Мінску былі затрыманыя журналіст “Радыё Свабода” Антон Трафімовіч і пазаштатная карэспандэнтка агенцтва БелаПАН Віялета Саўчыц. Прыкладна а 19:40 АМАП затрымаў журналістаў на скрыжаванні Нямігі і вуліцы Караля.
Перад затрыманнем Антон Трафімовіч вёў жывы рэпартаж ад будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Пасля закрыцця ЦВК а 19‑й гадзіне на вуліцы Мяснікова АМАП пачаў затрымліваць людзей з чаргі, вуліцу перакрылі аўтазакамі і сілавікамі.
Прыкладна а 20:40 журналістаў вызвалілі з міліцыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Меня брали, как будто я там Усама бин Ладен какой-то». Стример и главред iXBT Games вышел после «суток» и рассказал о своем задержании
27.03.2024
Ціханоўская на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала падтрымаць беларускія СМІ і грамадства
16.02.2024
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА
10.06.2024
У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»
08.12.2023