• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Саюзе журналістаў Расіі адказалі на словы Лукашэнкі пра выдварэнне замежных СМІ

    Саюз журналістаў Расіі выступае супраць любых абмежаванняў працы СМІ ў Беларусі, у тым ліку высылкі замежных журналістаў за крытычныя публікацыі. Пра гэта «Газете.Ru» заявіў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Салаўёў.

    «Мы выступаем супраць любых абмежаванняў працы журналістаў, тым больш іх высылкі. Калі такое адбудзецца, мы будзем абмяркоўваць гэтую тэму з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Мы кіруемся вельмі простым паняццем: калі журналіст нейкім чынам парушыў закон краіны, у якой ён працуе, то тады ўжо магчыма разглядаць меры супраць яго. Калі ён нічога не парушыў і выконвае свой абавязак, то караць яго нельга», — сказаў ён.

    Салаўеў дадаў, што не заўважае ў публікацыях расійскіх СМІ аб прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі заклікаў да масавых беспарадкаў.

    «Я такіх заклікаў не заўважаю, у кожнага сваё ўспрыманне. Ёсць выразныя юрыдычныя параметры, у тым, што тычыцца заклікаў да масавых беспарадкаў, — усё гэта могуць ацаніць юрысты», — растлумачыў кіраўнік СЖР.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці