«Белгазету» таксама не надрукавалі ў Доме друку
25 жніўня 2020
Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў друкарні "Беларускі дом друку". На гэты раз не пашанцавала свежаму нумару "БелГазеты". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.
Іронія ў тым, што пэўная частка нумара «Белгазеты» прысвячаецца менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай друкарні ламаецца друкарская машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.
Раней «Беларускі дом друку» не змог надрукаваць тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» і адзін нумар «Народнай волі». Па дзіўным супадзенні, у кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача
22.01.2024
Беларускія медыйшчыкі звярнуліся да інспектара па журналісцкай этыцы Літвы праз спрэчныя артыкулы ў літоўскай прэсе
14.03.2024
У Беларусі з’явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел
22.07.2024
Журналіст Аляксандр Корнышаў адкрыў збор на дапамогу пасля аперацыі
17.06.2024