• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заснавальніку сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку абвясцілі афіцыйнае папярэджанне

    Як распавёў Ігар Казмерчак, да яго на працу (ён з’яўляецца ўладальнікам крамы сувеніраў з патрыятычнай сімволікай) прыйшла памочніца пракурора ў суправаджэнні міліцыянта.

    Памочніца пракурора абвясціла афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць арганізацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, спаслаўшыся на публікацыю артыкула “Протесты в Орше. Что дальше?”  Паводле пракуратуры, у тэксце ёсць заклікі на акцыі пратэсту, і заснавальнік сайта можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.34 КаАП, калі падобныя артыкулы будуць з’яўляцца на сайце.

    Верагодна, захады застрашвання журналістаў знарок прадпрымаюцца напярэдадні выходных, калі сваю грамадзянскую пазіцыю праяўляе значная колькасць гараджан. Так, у Віцебску два дні запар міліцыя шукала журналіста Змітра Казакевіча, які быў затрыманы 9 жніўня падчас выканання прафесійных абавязкаў. У ІЧУ ён быў асуджаны да 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, але адбыў пад вартай толькі 5 — як і ншыя зняволеныя, ён падпісаў афіцыйную паперу, што прыйдзе “дасядзець” тэрмін арышту па першым патрабаванні.

    Зміцер Казакевіч абскардзіў пастанову пра арышт у абласным судзе: ягоную справу вярнулі ў суд першай інстанцыі для паўторнага разгляду. Такім чынам, пакаранне 10 суткамі арышту адмененае, але віцебская міліцыя двойчы прыходзіла дахаты да журналіста, імкнучыся з ім “сустрэцца”. Па тэлефоне Зміцер Казакевіч паведаміў міліцыянтам, што сустрэнецца з міліцыянтамі толькі пасля атрымання позвы.

    Днямі на адной з акцый пратэсту быў затрыманы і Аляксандр Корнышаў, журналіст інтэрнэт-выдання “Витебский курьер info”. На яго ўжо збіраліся скласці праакол за парушэнне  артыкула 23.34 КаАП, але журналісту ўдалося давесці, што ён не ўдзельнічаў у акцыі. Яго адпусцілі, нагадаўшы, што ў журналіста падчас працы мусіць быць не толькі пасведчанне, але і камізэлька з надпісам “Прэса”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці