• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Ларысу Шчыракову сёння будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным маршы. Яе прэвентыўна затрымалі ўчора

    Афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў паведаміў 4 жніўня карэспандэнту службы маніторынгу ГА "БАЖ", што Ларыса Шчыракова затрыманая супрацоўнікамі Гомельскага РАУС у межах адміністрацыйнай справы аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

    Суд у дачыненні журналісткі прызначаны на 15.00.

    30 жніўня Шчыракова вяла стрым са шматтысячнага маршу незалежнасці і міру ў Гомелі. Пасля акцыі журналістку перастрэлі каля яе прыватнага дома людзі ў цывільным і адвезлі ў Гомельскі РАУС. Там ёй зрабілася дрэнна. Шчыракову даставілі ў шпіталь інвалідаў вайны, які знаходзіцца непадалёку ад райаддзела міліцыі, у тым жа Навабеліцкім раёне Гомеля. Журналістка скардзілася на галаўны боль, таму яе шпіталізавалі.

    На наступны дзень Шчыракову па яе просьбе выпісалі са шпіталя. Дома заставаўся 13-гадовы сын, якога да таго ж трэба было збіраць у школу.

    Суд над Шчыраковай мусіў адбыцца 3 верасня. Аднак напярэдадні журналістцы патэлефанавала сакратарка суддзі Тамары Застаўнецкай з Гомельскага раённага суда і папярэдзіла, што адміністрацыйны пратакол у дачыненні яе вернуты ў РАУС на дапрацоўку — у суд прыязджаць не трэба.

    А ўвечары Ларысу Шчыракову затрымалі зноў-такі супрацоўнікі Гомельскага РАУС  і прэвентыўна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Непаўнагадовы сын журналісткі не мог патрапіць дадому, паколькі з‑за арышту маці застаўся без ключоў.

    «Позна ўвечары, — расказвае бабуля хлопчыка Тамара Шчыракова, — міліцыя прывезла ўнука да мяне дадому. Сёння ён не пайшоў у школу, бо да гэтага часу не можам патрапіць у дом». 

    Тамара Астапаўна дадала, што збірае дачцэ перадачу, каб паехаць у ізалятар і заадно ўзяць ключы ад дома. Пра суд над дачкой на момант размовы з карэспандэнтам маніторынгу ГА «БАЖ» жанчына яшчэ не ведала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці