• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Казакевіч: “Хачу, каб журналістам не акрэдытаваных СМІ таксама не заміналі працаваць”

    Мліцыянты папярэджвалі журналіста, што складуць новыя пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП, калі заўважаць яго на акцыях.

    Віцебскі незалежны журналіст выйшаў на волю пасля 72‑х гадзін утрымання ў мясцовым ІЧУ. У мінулую пятніцу ён быў затрыманы паводле абвінавачання ў парушэнні заканадаўства аб масавых меапрыемствах: на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэста 6‑га верасня ў Віцебску.

    14-га верасня над Змітром Казакевічам адбыўся суд. Працэс праходзіў у судзе Першамайскага раёна праз Скайп, судзіў журналіста Міхаіл Юрчанка. Адвакат і калегі-сведкі даводзілі, што Казакевіч не браў удзелу ў акцыі, а рыхтаваў матэрыял для тэлеканала “Белсат”. Суддзя не знайшоў пацвярджэння вінаватасці падсуднага, але адміністрацыйную праву не скасаваў, а накіраваў яе на дапрацоўку ў міліцыю. Але Зміцер Казакевіч спадзяецца, што міліцыя ўсё-ткі прызнае за журналістамі не акрэдытаваных у Беларусі СМІ права  на прафесійную дзейнасць:

    “Можа, гэта нейкі прэцэдэнт, што нас, журналістаў не акрэдытаваных СМІ, усё ж такі будуць успрымаць усур’ёз. І не будуць “шыць” нам пратаколы па арт. 23.34  КаАП. Калі так атрымаецца,  то гэта будзе маленькая наша перамога, і мой унёсак у яе таксама будзе”.

    Зміцер Казакевіч хоча, каб журналістам не заміналі працаваць незалежна ад наяўнасці акрэдытацыі. Ён кажа, што міліцыянты папярэджвалі яго, што складуць новыя пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП, калі заўважаць яго на акцыях. Журналіст лічыць гэта несправядлівым і спадзяецца, што рашэнне суду зацвердзіць ягонае права выконваць журналісцкія абавязкі. Дата новага судовага пасяджэння пакуль не прызначана.

    Нагадаем,  за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі Змітра Казакевіча вінавацяць ужо не ўпершыню: 9‑га жніўня ён быў пакараны арыштам на 10 сутак, але яго вызвалілі раней прызначанага тэрміну. Потым у Віцебскім абласным судзе ён абскардзіў судовую пастанову пра арышт. Абласны суд накіраваў справу на паўторны разгляд, але  дата судовага працэса  таксама яшчэ не вядомая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці