• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аб’яўленыя намінанты і адмысловыя згадкі прэміі ADAMI Media Prize 2020

    Беларускі кінематаграфіст Дзіма Дзядок намінаваны ў катэгорыі Online Video, а Майстэрня Уладзімера Бокуна — у катэгорыі Information

    Пасля афіцыйнага абвяшчэння намінантаў асноўнага конкурсу ADAMI Media Prize 2020 у прамым эфіры на Першым канале грузінскага тэлебачання 14 кастрычніка прэмія ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропы назвала 20 кастрычніка у прамым эфіры Грамадскага тэлеканала Малдова‑1 тры адмысловыя згадкі, у тым ліку адну — за працу ў асвятленні разнастайнасці і COVID-19.

    Адмысловыя згадкі былі абвешчаныя ў наўпроставым эфіры малдаўскага грамадскага тэлебачання (TRM), у шоў «Хто да нас прыходзіць?» (Cine wine la noi?). 

    Адмысловыя згадкі атрымалі: украінскае кулінарнае шоў «Боршч — сакрэтны інгрэдыент» (Bor­shch — The Secret Ingre­di­ent), блогерка з Гагаузіі Наталля Кель з культурніцка-забаўляльным блогам, і асобную згадку COVID-19 атрымаў картокаметражны фільм Я — COVID-19 (co19) ад AzTV.

    «Вершы з багны» беларуса Дзімы Дзядка, намінаваны ў катэгорыі «Онлайн відэа» — цыкл арыгінальных вершаў, прачытаных асобамі з трох розных краін (Расія, Беларусь, Польшча) у Мінску. Фільм быў ацэнены журы як «вельмі арыгінальны з добрай дынамікай, які змяшчае інтрыгуючыя гісторыі».

    У іншым жанры — «Жанін», стужка, намінаваная ў катэгорыі «Інфармацыя»: дакументальны фільм Майстэрні беларускага прадусара-дакументаліста Уладзімера Бокуна распавядае пра рэпатрыяцыю працоўных мігрантаў з Францыі ў Беларусь пасля Другой сусветнай вайны. 88-гадовая жанчына Жанін, якая амаль усё жыццё пражыла ў Беларусі, вырашае паехаць у сваю родную Францыю, дзе правяла дзяцінства ў маленькае вёсцы. Рэдкая гісторыя пра рээміграцыю, якую сябры журы апісваюць як «сапраўдны і эмацыянальны рух».   

    У гэтым годзе міжнароднае журы, якое сабралася ў Любляне, Славенія, а таксама дзве сесіі анлайн-журы ацэньвала больш за 300 матэрыялаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Дванаццаць намінантаў былі адабраныя для розных прызавых катэгорый, яшчэ тры праекты атрымалі асаблівыя адзнакі за выдатную працу.

    Прэмія ADAMI за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе — найбуйнейшая ў сваім родзе пляцоўка для медыя нэтворкінгу па пытаннях інтэграцыі і этнічных альбо рэлігійных меншасцяў у шасці краінах Усходняга партнёрства ЕС. Вяшчальнікі, рэжысёры і журналісты штогод запрашаюцца даслаць свае лепшыя творы на прэстыжны конкурс ADAMI Media Prize. Прызы ўручаюцца ў шасці намінацыях: мастацкiя творы, дакументальныя фiльмы, навіны, студэнцкія працы, вэб сайты і вэб відэа.

    Пераможцы сёлетняга конкурсу стануць вядомыя падчас наўпроставае міжнароднае тэлетрансляцыі 10 снежня 2020 году.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці