• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Vadimati ў жніўні мадэраваў мітынг уладаў і пратэстоўцаў, а цяпер аштрафаваны на 20 базавых

    Суд Кастрычніцкага раёна Гродна пакараў вядомага ў горадзе блогера Vadimati (Вадзіма Ярмашука) штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

    Падтрымаць блогера ў залу суда прыйшлі амаль 30 чалавек рознага ўзросту, большасць з якіх з’яўляюцца прыхільнікамі яго творчасці. Vadi­mati (Вадзім Ярмашук) мае каля 30 тысяч падпісчыкаў у Insta­gram.

    Вадзіма Ярмашука 27 кастрычніка судзілі паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП — за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

    Варта нагадаць, што ў жніўні 2020 года Vadi­mati па запрашэнні гарвыканкама мадэраваў выступы пратэстоўцаў і прадстаўнікоў улады ў цэнтры Гродна, вёў стрымы з акцый, таксама ў сваім Insta­gram выказваўся супраць гвалту.

    Паводле слоў блогера, ноч перад судом ён не спаў, бо рыхтаваўся да судовага працэсу (Вадзім мае юрыдычную адукацыію), падчас слухання справы ён спрабаваў прывесці доказы сваёй невінаватасці:

    — Я вывучыў складзены на мяне пратакол і знайшоў вялікую колькасць памылак, якія зрабіў міліцыянт Андрэй Талочка, — кажа Вадзім Ярмашук. — Але суддзя, пасля таго як выслухаў мой выступ, зрабіў перапынак і, апусціўшы вочы, даў мне 20 базавых штрафу.

    Адміністрацыйны пратакол у дачыненні Вадзіма Ярмашука быў выпісаны за ўдзел у вулічнай акцыі 30 жніўня, калі некалькі тысяч гарадзенцаў прайшліся маршам ад спартовага комплекса “Нёман” да псіханеўралагічнага дыспансера, каб павіншаваць Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў. Блогер не меў з таго часу затрыманняў, супрацоўнікі міліцыі «вылічылі» яго па фота і відэа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці