Эканамічны суд Мінска працягне разглядаць іск аб пазбаўленні TUT.BY статусу СМІ
У аўторак, 24 лістапада, Эканамічны суд Мінска працягне разгляд іску Міністэрства інфармацыі Беларусі аб пазбаўленні партала TUT.BY статусу СМІ.
Разгляд іску быў прыпынены 8 кастрычніка, бо ААТ “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” абскарджвала ў Вярхоўным судзе папярэджанні Міністэрства інфармацыі, на падставе якіх ведамства просіць пазбавіць выданне статуса СМІ.
12 лістапада Вярхоўны суд адмяніў адно з трох папярэджанняў парталу, але два астатніх пакінуў у сіле.
Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі дзясяткаў медыя заклікалі Міністэрства інфармацыі адмовіцца ад пазбаўлення TUT.BY статусу СМІ, але ведамства адказала адмовай.
На дадзены момант рашэннем Міністэрства інармацыі статус СМІ для TUT.BY прыпынены на 3 месяцы.
Працяг разгляду іску прызначаны ў Эканамічным судзе Мінска на 10:30, 24 лістапада.