• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    13 снежня ў Мінску затрымалі траіх журналістаў

    Журналіст "Белсата" Стас Івашкевіч,  фатограф Генадзь Верацінскі, рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка былі затрыманыя ў Мінску 13 снежня.

    Фатограф, сябра ГА «БАЖ» Генадзь Верацінскі пасля затрымання быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС Мінска.

    Выпускаючы рэдактар Onlin­er Мікалай Градзюшка быў затрыманы непадалёк ад дома ў Мінску, на вуліцы Чачота. Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка Мікалая.

    Пасля затрымання Стаса Івашкевіча адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

    Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі. Ночыць Івашкевіч будзе ў ізалятары ці ў Жодзіна, ці на Акрэсціна.

    Заўтра адміністрацыйную справу Івашкевіча возьме адвакат.

    Стас Івашкевіч замаецца расследаваннямі на тэлеканале «Белсат». Яго матэрыялы атрымлівалі прызавыя месцы  ў прафесійным конкурсе «Вольнае Слова».

    Станислав Ивашкевич: «Нас сильно не били. Только один раз побили палками»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці