• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я — журналіст. Чаму вы мяне б’яце?» Выйшла кніга гісторый пра беларускіх журналістаў

    Польская асацыяцыя журналістаў (SDP) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (ГА "БАЖ"), Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны (NUJU), Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў (EFJ) прэзентавала сёння кнігу "Я — журналіст. Чаму вы мяне б'яце?" ў межах акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі ў Беларусі.

    Кніга складаецца з 20 гісторый пра беларускіх  журналістаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій толькі таму, што яны выконваюць свой прафесійны абавязак: паведамляць пра падзеі, якія праходзяць у іх краіне.

    Дырэктар выдання — СяргейТаміленка, кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны, член Кіруючага камітэта EFJ.

    Аўтары рэпартажаў і інтэрв’ю — беларускія журналісты: Кацярына Андрэева ​​(цяпер знаходзіцца ў зняволенні па крымінальным абвінавачванні), Вольга Івашэнка, Ігар Ільяш і ўкраінскі журналіст Назарый Віўчарык.

    «Мы хочам, каб інфармацыя пра пераслед журналістаў у Беларусі была распаўсюджана як мага шырэй і прагучала па ўсім свеце», — сказаў Кшыштаф Скаўронскі (Krzysztof Skowron­s­ki), прэзідэнт Польскай асацыяцыі журналістаў.

    «Словы — наша зброя. Мы будзем абараняць журналістаў. Мы не будзем маўчаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы будзем патрабаваць павагі да нашых правоў і нашай працы», — дадаў Сяргей Таміленка.

    Героі гісторый, прадстаўленых у кнізе, — журналісты незалежных беларускіх СМІ, у тым ліку «Белсата», «Еўрарадыё», «Нашай Нівы», «Радыё Свабода», партала Tut.by.

    Назвы раздзелаў кнігі паказваюць, наколькі неверагодна цяжкія сёння ўмовы жыцця і працы беларускіх журналістаў:

    «Яны распранулі мяне дагала і білі нагамі па жываце», «Мяне зачынілі ў камеры катаванняў», «Я быў як на вайне»,» Калі ў мяне патрапіла  куля, я сказала «о» і працягнула бегчы «…

    «З пачатку гэтага жудаснага крызіса я вельмі ганаруся міжнароднай мабілізацыяй на карысць беларускіх журналістаў. У гэтыя цяжкія часы нам як ніколі патрэбна міжнародная салідарнасць. І я шкадую аб павольнай рэакцыі Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і АБСЕ. Паважаныя калегі, вы можаце разлічваць, што EFJ будзе працягваць аказваць ціск на еўрапейскіх палітыкаў. EFJ будзе працягваць падтрымліваць свабодную і незалежную журналістыку ў Беларусі», — сказаў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьеррэс.

    Кніга выйшла на пяці мовах: польскай, англійскай, беларускай, украінскай і рускай. Дзяліцеся гэтымі гісторыямі з іншымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці