• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Шчурко пакідае «Прэсбол»: Ці маглі мы прадбачыць такі ганебны фінал на сваім 25-годдзі?

    Журналіст Сяргей Шчурко ў сваім фэйсбуку распавёў пра тое, што не больш не супрацоўнічае з газетай «Прэсбол».

    «Бывай, «Прэсбол» — ва ўсялякім выпадку, яго друкаваная версія, захопленая непрыяцелем, супрацоўнічаць з захопнікамі не мае намеру, якія б пайкі не прапаноўвалі. Вангую не толькі хуткі сыход калегаў (многія з якіх ужо ў думках напісалі заяву), але і сыход тых, хто сыходзіць пакуль не збіраецца па прычыне адсутнасці іншых варыянтаў.

    Рана ці позна стане сорамна. Хоць і цяпер таксама. Ці маглі мы прадбачыць такі ганебны фінал на сваім 25-годдзі, калі чакалі з турмы Беражкова — найлепшага рулявога ПБ у ягонай гісторыі? Не, смерці папяровай версіі чакалі кожны год, але ўсё ж па натуральных прычынах. А тут — як на злосць шляхам хірургічнай аперацыі па адразанні жыццёва важных органаў акурат да 30-гадовага юбілею.

    Прызнаюся, вельмі хацеў паўтарыць матч — «Прэсбол» супраць астатняга свету, але, на шчасце, кураж знік да пачатку трэніровак. Застаўся толькі ўспамін пра тыя часы. І фота, дзе ілюстраваны фінт-абыход, характэрны для ляўшы. Ты ўжо ў свабодным палёце і спыніць цябе можна толькі шляхам сяміметровага.

    Вось і зараз — пайшоў і ў свабодным. І шчаслівы ад таго, што яшчэ магу гэта зрабіць» — напісаў Шчурко.

    ***

    Некалькі тыдняў таму «Прэсбол», які выдаецца ад 16 студзеня 1991 года, упершыню ўзначаліў чалавек звонку, былы журналіст «Спартыўнай панарамы» і АНТ Сяргей Лісічкін, а з газеты сышлі некалькі журналістаў.

    50% акцый выдання належаць Беларускай федэрацыі футбола. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці