• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Выглядае досыць бледным», — адвакат пра блогера Лосіка, які галадае 29 дзён

    13 студзеня суд зноў будзе вырашаць, ці пакідаць блогера пад вартай. За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня 2020 году — 199 дзён.

    Ігар Лосік

    12 студзеня адміністратара тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», а таксама кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка ў СІЗА Жодзіна наведаў яго адвакат Дзьмітры Лепрэтар. Сустрэча працягвалася каля дзьвюх гадзін. Па словах адваката, Ігар працягвае галадоўку пратэсту.

    «Ігар працягвае галадаць. Кажа, што адчувае сябе добра, — расказаў адвакат Дзьмітры Лепрэтар. — Наколькі гэта так, я не магу праверыць. Выглядае ён досыць бледным. Ігар забясьпечаны, наколькі я разумею, мінімальным мэдычным назіраньнем. Наколькі яго можа дазволіць сабе ўстанова, дзе ён знаходзіцца. Яму мераюць ціск. Ня так даўно сталі замяраць узровень цукру ў крыві. Урачы, мэдычныя супрацоўнікі спрабуюць сачыць за яго станам.

    Узьнікла невялікая праблема зь перапіскай. Апошнюю вялікую партыю лістоў ён атрымаў у мінулы аўторак. Пасьля гэтага Ігар атрымаў толькі некалькі заказных лістоў, і вось сёньня прыйшоў адзін ліст. Дакладней, пусты канвэрт з паштоўкамі. Мы дакладна ведаем, што Ігару пішуць людзі, але, на жаль, на гэтым тыдні яму лістоў не перадавалі».

    У сераду 13 студзеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу абароны Ігара Лосіка на адмову суду Партызанскага раёну вызваліць палітвязьня з‑пад варты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці