Аператара Аляксандра Мікрукова асудзілі на 15 сутак арышту.
25 студзеня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску аператара Аляксандра Мікрукова суддзя Ачалава (Ленінскі суд) асудзіла на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве па арт. 23.34 ч.1.
Мікрукоў патлумачыў, што не прымаў удзел у пікеце, а вырашыў зняць яго на мабільны тэлефон збоку, на дастатковай адлегласці, каб яго не палічылі ўдзельнікам. Суд жа вырашыў, што няма падставаў давяраць гэтым паказанням, паведамляе «Белсат».
Аляксандр Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», быў затрыманы ў Мінску 23 студзеня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Івулін і Астапеня запусцілі YouTube-шоу пра падарожжы і выбітных беларусаў
10.09.2024
Ці могуць адбіраць пашпарт у амбасадах Беларусі, калі на чалавека заведзеная крымінальная справа?
16.08.2024
Адвакаты прыйшлі ў дзяржаўную газету ў Пружанах з дзіўнай мэтай
12.02.2024
Папаўненне экстрэмісцкага спісу Мінінфарма: сайт agrolive.by, «Хата Белсату» ў Facebook, YouTube-канал «Такое жыццё»
27.08.2024