• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС з кастрычніка не дае адказу многім замежным СМІ наконт акрэдытацыі

    2 кастрычніка мінулага года Міністэрства замежных спраў анулявала акрэдытацыі ўсім замежным журналістам, якія працавалі ў Беларусі. З 5 кастрычніка была аб’яўлена перакакрэдытацыя паводле новага Палажэння Савета Міністраў.

    З прагрэсіўнага, у палажэнні скараціліся тэрміны разгляду дакументаў: для часовай акрэдытацыі гэта 5 дзён, для пастаяннай — 30.

    Але яны не выконваюцца. Многія замежныя выданні ў кастрычніку адразу падалі дакументы ў МЗС. Адказу — ні станоўчага, ні адмоўнага — няма дагэтуль.

    Мы звярнуліся да прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза з просьбай пракаментаваць сітуацыю. Вы будзеце здзіўленыя, але амаль 4‑месяцовую! затрымку ў ведамстве тлумачаць… каронавірусам. Па словах Анатоля Глаза, апошнім часам камісіі, якая прымае рашэнне, не проста сабрацца на сваё пасяджэнне.

    Колькі заявак на акрэдытацыю сёння чакаюць разгляду, у ведамстве адразу паведаміць не здолелі. Але адзначылі, што за гэты час камісія такі змагла выдаць каля за 100 акрэдытацый.

    Імаверна, ільвіную долю такіх акрэдытацый выдалі расійскім выданням кшталту Sput­nik і РІА «Новости». Журналістаў гэтых выданняў улады апошнімі днямі ў прыярытэтным парадку пускаюць на судовыя працэсы, куды для іншых журналістаў чамусьці ўваход закрыты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці