Адвакат Сяргей Зікрацкі не прайшоў пазапланавую пераатэстацыю
24 сакавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Адваката Сяргея Зікрацкага, вядомага юрыста, абаронцу журналістаў у судах, 24 сакавіка Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці падчас пазачарговай атэстацыі пазбавіла ліцэнзіі.
Сяргей Зікрацкі абараняў многіх беларускіх журналістаў, якія праходзілі па адміністрацыйных і крымінальных справах.
«Ну што… Шукайце сабе новага адваката!» — сказаў ён журналістам «Медиазоны» на выхадзе з пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі.
Сяргей Зікрацкі: «Калі пакласці на адну чашу шаляў ліцэнзію, а на другую — свабоду слова, я абяру другую»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сотрудники «Белсата» призывают польские власти не уничтожать телеканал
12.07.2024
Дзяржаўная газета «Витебские вести» настройвае чытачоў супраць Польшчы
05.10.2023
Прэзідэнт Польшчы ўзгадаў пра журналіста Анджэя Пачобута падчас саміту ААН
13.12.2023
Не даць забыць пра Беларусь. Прадстаўнікі БАЖ у Хельсінкі прымуць удзел у адкрыцці выставы пра зняволеных калег
08.08.2024