Допыт Алеся Бяляцкага не адбыўся. Ён запатрабаваў весці яго па-беларуску
7 красавіка 2021
Старшыня «Вясны», якога сёння выклікалі ў СК, запатрабаваў допыт і пратакол допыту па-беларуску. У выніку следчыя мерапрыемствы былі перанесеныя на пятніцу.
Следчыя дзеянні, нагадаем, праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Сёння таксама выклікаюцца на допыты праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.
Агулам за люты-красавік праз допыты і затрыманні па справе «Вясны» прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй краіне.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
На Facebook старонцы Ларысы Грыбалёвай зʼявіўся допіс, што спявачка дома
01.11.2023
У новы склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі журналісты і блогеры
29.05.2024
Спачуваем Ірыне Новік з нагоды смерці мужа
14.10.2023
Прапаганда абяцае народу новы сайт і тэлеканал, падобнага якому «яшчэ не было»
28.08.2024