• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У фільме пра вайну паказвала людзей у абставінах, перажыць якія не ўсім пад сілу. Цяпер сама ў так абставінах». Экс-журналістцы БТ працягнулі арышт

    Былой журналістцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкінай працягнулі арышт яшчэ на два месяцы, да 23 чэрвеня. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў яе бацька.

     «Не ведаю, як сказаць пра гэта яе сыну», — хвалюецца за ўнука-пяцікласніка Алег Луцкін. Спатканняў з Ксеніяй ім не давалі.

    Нагадаем, што затрымалі журналістку 22 снежня. Пасля звальнення з дзяржтэлебачання яна збіралася стварыць альтэрнатыўны канал. Ксенію абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

    Бацька журналісткі падзяліўся лістом, які дачка даслала з‑за кратаў. Там яна расказвае пра свой творчы шлях і праводзіць паралелі з ваенным часам.

    «Як дакументаліст я займалася Вялікай Айчыннай вайной. Даследавала тэмы гісторыі БССР, культуру Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Проста змагла сумясціць дзве прафесіі: гісторыка і тэлевізіёншчыка. Тэлевізіёншчык я да мозгу касцей, як і гісторык.

    Была спецкарэспандэнтам Белтэлераёкампаніі, але ў навінах ніколі не працавала. Развівалася ў навукова-асветніцкім/ папулярным жанрах».

    Ксенія зняла больш за 20 фільмаў для ТБ, 50 кароткаметражных відэаролікаў. Адзін з яе праектаў — «Ter­ra incog­ni­ta. Беларусь невядомая».

    «Мы аб’ехалі ўсю Беларусь, жадаючы паказаць беларусам, якая ў нас цудоўная краіна, якая прырода і гісторыя багатая! Я заўсёды была ўпэўненая ў тым, што каб палюбіць сваю краіну па-сапраўднаму, яе трэба зведаць. Дзеля гэтага і працавала 15 год. Ведаеш, што я — не пра грошы».

    Летась да таго, як звольніцца, Ксенія выпусціла цыкл «1418 дней. Гісторыя Перамогі».

    «Гэта праца вельмі важная для мяне з многіх прычын. Я людзей паказала ў тых абставінах, перажыць якія не ўсім пад сілу. Думала пра сваіх продкаў, калі пісала. Цяпер — сама ў падобных абставінах… Бачыш, як жыццё паварочваецца».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці