• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінчанку пакаралі годам «хатняй хіміі» за абразу прэзідэнта ў Тэлеграм-канале

    У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса).

    Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Ганна Лапянок.

    Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб невыездзе. Раней яна прымала ўдзел у масавым мерапыемстве 23 студзеня і была затрыманая на трое сутак.

    Згодна з матэрыяламі справы Вольга Насыр у адным з Telegram-каналаў размясціла ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму кола карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт. Сярод іншага назвала яго «вусатым тараканам».

    Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Першамайскага раёна Мінска прыйшлі да высновы  аб абгрунтаванасці абвінавачвання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

    Вольга разведзеная, мае дзіця 9 гадоў. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

    Віну прызнала цалкам, у здзейсненым раскайваецца, кажа, што трэба было прытрымаць эмоцыі.

    У вольны час пісала ў телеграм чатах. Пасля прачытаных навін не магла стрымаць сябе. У верасні пісала ў групе Менск 97, затрымалі 22.01.2021 г.

    Дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні запрасіў для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

    Суддзя Максім Трусевіч вынес прысуд такі, які і запрасіў пракурор — адзін год «хатняй хіміі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці