• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік з’ехалі з Беларусі

    Рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы іх арышту і забрання з сям'і малога сына, паведамляе reform.by

    Як распавёў сам Анджэй Пісальнік, 14 красавіка яго выклікалі ў пракуратуру Гродна, дзе пракурор заявіў, што яго дзейнасць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі і ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па артыкуле аб распальванні нацыянальнай варожасці, а таксама аб рэабілітацыі нацызму (арт.130).

    У прыватнасці вялося пра яго каментары польскім СМІ.

    На наступны дзень да Пісальнікаў прыйшлі сілавікі і адвезлі на допыт у Следчы камітэт у Мінску. 11-гадовы сын Марцін пры гэтым застаўся дома адзін без нагляду. Дапытвалі мужа і жонку як сведак па крымінальнай справе неафіцыйнага Саюза палякаў. Пасля допыту, які доўжыўся цэлы дзень, іх адвезлі назад у Гродна, даўшы зразумець, што іх статус па справе можа змяніцца, сказаў журналіст.

    Пасля гэтага сям’я вырашыла пакінуць Беларусь, каб пазбегнуць арышту і дзеля бяспекі дзіцяці. Пісальнікі плануюць працягваць падтрымліваць працу сайта.

    Раней прадстаўнікі незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ганна Панішава, Ірэна Бярнацкая прызнаныя палітвязнямі. Яны артыштаваныя па арт. 130.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці