• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапарламентарыі: Пратасевіч знаходзіўся пад абаронаю Хартыі ЕС па правам чалавека і не мусіў быць выдадзены ўладам

    Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю Еўрапейскага Парламента нагадвае, што Раман Пратасевіч, як учякач, мусіў знаходзіцца пад абаронаю артыкула 19 Еўрапейскай хартыі асноўных правоў. Еўрапарламентарыі заклікаюць працаваць сумесна, каб Пратасевіч быў вызвалены.

    Заяву падпісалі дэпутат Еўрапарламента Дэвід Макалістэр,еўрадэпутат Роберт Бедронь, дакладчык Еўрапейскага парламента па Беларусі, еўрадэпутат Петрас Аўстравічус.

    «Як уцякач, спадар Пратасевіч абаронены артыкулам 19 Хартыі Еўрапейскага саюза па правам чалавека (Euro­pean Char­ter of Fun­da­men­tal Rights), які катэгарычна абвяшчае, што «ніхто не можа быць выдалены, высланы альбо выдадзены дзяржаве, у якой існуе сур’ёзная рызыка таго, што ён ці яна будуць падвергнуты да смяротнага пакарання, катаванняў альбо іншага бесчалавечнае альбо прыніжаючага годнасць абыходжання альбо пакарання», — гаворыцца ў заяве ўрадэпутатаў.

    Яны заклікалі прэзідэнта Савета Еўропы, прадстаўнікоў дзяржаў-членаў ЕС, а таксама як Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі да вырашэння гэтага пытання падчас заўтрашняга саміту, а таксама прыступіць да прыняцця чацвёртага пакета санкцый супраць службовых асоб, якія прымаюць удзел у фальсіфікацыях выбараў альбо з’яўляюцца іх саўдзельнікамі ў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку пераследзе незалежных журналістаў і блогеаў.

    «Мы таксама заклікаем Еўрапейскую службу знешніх сувязяў і нацыянальныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі сачыць за сітуацыяй з Пратасевічам, прапанаваць яму любую падтрымку, якая можа спатрэбіцца, і сумесна працаваць над яго хуткім вызваленнем».

    23 мая ў аэрапорце «Мінск» быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён знаходзіўся на борце самалёта, які ляцеў па курсе Афіны-Вільня. Самалёт рэзка змяніў курс і прызямліўся ў Мінску. Прычынай экстраннай пасадкі стаў сігнал аб мініраванні. Самалёт праверылі, бомбу не знайшлі, а ўсіх пасажыраў адправілі на паўторны дагляд. Сярод іх быў Раман Пратасевіч. Яго затрымалі.

    ЕС заяўляе аб паветраным пірацтве, здзейсненым уладамі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці