• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія праваабаронцы прызналі Рамана Пратасевіча палітвязнем ЗАЯВА

    Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, блогера Рамана Пратасевіча

    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

    Мінск, 24 траўня 2021

    Як нам стала вядома, 23 траўня 2021 г. у выніку гвалтоўнай пасадкі беларускімі ўладамі пасажырскага авіялайнера кампаніі Ryanair у Нацыянальным аэрапорце г. Мінска прадстаўнікамі спецслужб Беларусі быў затрыманы вядомы блогер Раман Пратасевіч.

    Паводле даступнай нам інфармацыі Раман Пратасевіч абвінавачваецца ўладамі Беларусі ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч.1 арт. 342 КК  (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.3 арт. 130 КК (распальванне сацыянальнай розні).

    На падставе гэтага Раман Пратасевіч быў унесены ў нацыянальны спіс тэрарыстаў, абвешчаны ў міжнародны вышук. Запыт аб ягонай эсктрадыцыі таксама быў накіраваны ўладамі Беларусі ўладам Польшчы.

    Вядома, што разам з Раманам Пратасевічам была адвольна затрымана Сафія Сапега, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

    У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, адзначаем наступнае:

    Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыцяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд востарага крызіса з правамі чалавека ў краіне, які пачаўся пасля абвешчання прэзідэнцкіх выбараў у траўні мінулага году і працягваецца дагэтуль. Дадзены крызіс суправаджаецца бепрэцэдэнтнымі палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў краіны, ахвярамі якога ўжо сталі тысячы чалавек – мужчын і жанчын, пенсіянераў і студэнтаў, прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага грамадства. Усіх іх аб’ядноўвае тое, што яны маюць іншыя погляды на развіццё краіны, патрабуюць правядзення сумленных выбараў і забеспячэння правоў чалавека для ўсіх без выключэння грамадзянаў Беларусі.

    Публічная дзейнасць Рамана Пратасевіча з’яўляецца нічым іншым, як мірнай рэалізацыей свабодаў, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека – свабоды пошуку і распаўсюду інфармацыі, выказвання свайго меркавання і інш.

    Згодна з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання меркавання, нихто не можа падвяргацца любога роду абмежаванням, пазбаўленню правоў ці санкцыям па прычыне ўласных меркаванняў ці перакананняў.

    Асоба можа быць пакараная за выказванне свайго меркавання, якое пагражае нацыянаьнай бяспецы, калі Урад можа прадэманстраваць:

    • А) што выказванне меркавання мае на мэце заклікі да гвалтоўных дзеяняў;

    • В) можа прывесці да такіх гвалтоўных дзеянняў;

    • С) маецца прамая і непасрэдная сувязь паміж дадзенымі выказваннямі і верагоднасцю ці ўзнікненнем такіх гвалтоўных дзеянняў.

    Як намі неаднаразова адзначалася, масавыя стыхійныя сходы грамадзян, якія пачаліся пасля заканчэння прэзідэцкіх выбараў, насілі ў асноўным мірны характар і не суправаджаліся дзеяннямі, якія можна кваліфікаваць, як масавыя беспарадкі.

    Абвінвачванне Рамана Пратасевіча ў распальванні сацыянальнай розні ў дачыненні да чыноўкікаў, міліцыі і іншых службовых асобаў з’яўляеццца, па нашым меркаванні, нічым іншым, як пераследам за крытыку дзеючай улады. Артыкул 130 КК прызваны найперш абараняць ад распальвання варажнечы ўразлівыя групы грамадства, а не прадстаўнікоў дзяржаўнай улады ад няхай сабе і жорсткай крытыкі ў іх адрас. Намі неаднаразова ўдакладнялася, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады не з’яўляюцца асобнай сацыяльнай групай.

    Акрамя таго, згодна з міжнароднымі стандатамі ў галіне свабоды выказвання меркавання, недапушчальна пакаранне за крытыку ці абразу нацыі, дзяржавы ці яе сімвалаў, урада, дзяржаўных устаноў ці дзяржаўных і грамадскіх дзяечаў, калі толькі гэтая крытыка ці абразы не скіраваныя на падбухторванне да гвалтоўных дзеянняў ці можа пацягнуць такія дзеянні.

    У сувязі з гэтым мы лічым пераслед Рамана Пратасевіча палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а яго самога палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

    1. Неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.
    2. Вызвалення ўсіх адвольна затрыманых у выніку гвалтоўнай пасадкі авіярэйса Афіны-Вільнюс у Нацыянальным аэрапорце г. Мінска грамадзянаў Расіі і Беларусі.
    3. Вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

    Беларускі ПЭН-цэнтр;

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;

    РГА «Прававая ініцыятыва”;

    Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

    Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман канстанта»;

    Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;

    Беларускі дакументацыйны цэнтр.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці