• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура вынесла папярэджанне галоўнаму рэдактару «Новага Часу». Што гэта значыць?

    Генпракуратура аб'явіла афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства рэдактару газеты «Новы Час». Тлумачым, што гэта значыць.

    Генеральная пракуратура ў рамках нагляду за выкананнем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» правяла маніторынг тэматыкі публікацый друкаванага выдання газеты «Новы Час».

    На думку пракуратуры, аўтары публікацый выкарыстоўвалі пэўныя выказванні і звароты маўлення, якія спрыялі нагнятанні напружанасці ў грамадстве, распальвання нянавісці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў як асобных сацыяльных груп насельніцтва. У сувязі з гэтым намеснік Генеральнага пракурора абвясціў рэдактару газеты «Новы Час» афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона.

    — Гэта папярэджанне галоўнаму рэдактару, іх можна выносіць фаткычна па любым артыкуле, бо цяпер такі час, — тлумачыць галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб. — Але за тыя артыкулы, за якія нам выносяць папярэджанні, нам павінны, наадварот, аб’яўляць падзяку, бо мы папярэджваем аб магчымых наступствах ад тых дзеянняў улады і тых нормаў заканадаўства, якія цяпер прымаюцца.

    Галоўны рэдактар звяртае ўвагу, што гэтае папярэджанне не раўназначнае папярэджанню Міністэрства інфармацыі, таму гаворкі пра закрыццё «Новага Часу» не ідзе. Гэта магчыма, толькі калі рэдакцыі будзе вынесена паўторнае папярэджанне.

    — Тым не менш, гэта чарговы крок па знішчэнні незалежнай журналістыкі. Але я ўпэўнена, што хутка мы з калегамі з іншых незалежных медыя будзем асвятляць зусім іншыя судовыя пасяджэнніі іншыя падзеі ў Беларусі, — перакананая Аксана Колб.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці