• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Івуліну і мантажору Пісарэнку далі 45 сутак арышту на дваіх

    Журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнку судзілі быццам бы за сцяг у вакне (пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП). Аднак самі журналісты кажуць, што ніякага сцяга не было.

    Журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекта «ЧаснОк» Яраслаў Пісарэнка былі затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным 3 чэрвеня.

    Аляксандру Івуліну прысудзілі 30 сутак арышту.

    Справу журналіста разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

    На журналіста ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП нібыта за сцяг на акне іх кватэры. Аляксандр адмаўляў сваю віну.

    Івулін заявіў, што пры ператрусе сцяга на акне не было, таму ён заявіў хадайніцтва аб апытанні сведак, якія могуць пацвердзіць, што гэта праўда.

    Суддзя адхіліла хадайніцтва і арыштавала Івуліна на 30 сутак.

    Яраслава Пісарэнку асудзілі на 15 сутак. Пратакол на яго склалі таксама за сцяг на вакне (ч.1 ст.24.23 КаАП). Пісарэнка адмаўляў віну. 

    Аднак Пісарэнку ўсё адно пакаралі арыштам — на 15 сутак.

    Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка разам рабілі праект «ЧестнОК». У яго межах стваралі кантэнт пра беларускі футбол, а пазней сталі запісваць размовы з вядомымі спартоўцамі, якія засудзілі беспрэцэндэнтны гвалт, што абрынуўся на нашую краіну.

    На пачатку вясны Аляксандр Івулін падпісаў прафесійны кантракт з народным клубам «Крумкачы» і стаў футбалістам. Паралельна ён здымаў жыццё гульцоў і заўзятараў «Крумкачоў» знутры, а Яраслаў Пісарэнка, які раней працаваў каментатарам на канале «Беларусь 5», дапамагаў Аляксандру з тэхнічнымі пытаннямі і мантажом, паведамляе «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці