• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі пераможцамі міжнароднай прэміі Courage in Journalism Awards

    Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, асуджаныя да двух гадоў зняволення паводле сфабрыкаванага абвінавачання, сталіся лаўрэаткамі міжнароднай прэміі за адвагу ў журналістыцы — «Courage in Journalism Awards».

    «Courage in Jour­nal­ism Awards» — гэта прэстыжная міжнародная журналісцкая прэмія, заснаваная Міжнародным фондам жанчын, якія працуюць у СМІ (Inter­na­tion­al Women’s Media Foundation/IWMF). Прэмію прысуджаюць адважным журналісткам, якія рызыкуюць сабою, выконваючы прафесійныя абавязкі, дэманструюць адданасць свабодзе прэсы і сумленнай журналістыцы.

    Разам з Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай лаўрэаткамі сталіся: Паоля Угас з Перу, рэдакцыя выдання «Khabar Lahariya» з Індыі ды Ванэса Шарлат з ЗША.

    Кацярына Андрэева даведалася, што стала пераможцаю прэміі «Courage in Jour­nal­ism Awards», у гомельскай калоніі.

    «Гэтая ўзнагарода стала для мяне велізарным сюрпрызам, — прызналася Кацярына. — Калі я пра гэта даведалася, я адчула буру станоўчых эмоцыяў, на якія звычайна не разлічваеш у турме. Гэтая прэмія надае мне дадатковыя сілы для таго, каб з усмешкаю пераносіць усе выпрабаванні. Для мяне вялікі гонар быць у адным шэрагу з найлепшымі журналістамі свету».

    «Калі я вяла свой рэпартаж, рызыкуючы трапіць за краты, я не думала, што здзяйсняю адважны ўчынак. Перш за ўсё я хацела данесці да грамадства праўдзівую інфармацыю, я проста рабіла сваю працу і хацела зрабіць яе добра. Мне здаецца, гэта мне ўдалося, і я гэтым ганаруся. Так, я і мае калегі заплацілі высокую цану за вернасць прафесіі, але я абсалютна перакананая, што ўсё гэта было недарма», — падкрэслівае яна.

    Перамогу на «Courage in Jour­nal­ism Awards» пракаментавала маці Дар’і Чульцовай Наталля Церабіленка:

    «Атрыманне такой узнагароды для Дашы — гэта вельмі адказна і важна. Ведаць, што ейную працу высока ацанілі. І яна разумее, што рэпрэзентуе ўсіх жанчын-журналістак Беларусі, якія нясуць людзям праўду».

    ***

    Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Loading video

    Журналісткі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

    Вырак Кацярыне і Дарʼі меў вялікі рэзананс як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні. Палітычна матываваны пераслед нашых каляжанак асудзілі журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты і лідары дэмакратычных краінаў.

    Адвакаты Кацярыны і Дар’і патрабавалі скасаваць прысуд і спыніць вядзенне гэтай крымінальнай справы. Але судовая калегія Менгарсуда ў складзе Валянціны Зянькевіч, Пятра Арлова і Алены Ананіч 23 красавіка адхіліла апеляцыйную скаргу, пакінуўшы прысуд без зменаў. Журналісткі ў судовым паседжанні ўдзелу не бралі: суд адмовіўся далучыць іх да працэсу нават праз відэасувязь.

    У зняволенні Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі. У калоніі яны цяпер павінны насіць жоўтыя біркі — такім колерам пазначаюць асобаў нібыта схільных да экстрэмізму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці