Палітзняволеная Юлія Слуцкая ўзнагароджана міжнароднай прэміяй
Палітзняволеная, заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая ўзнагароджана Прэміяй за свабоду слова, заснаванай Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў.
Журналісткі тэлеканала "Белсат", палітзняволеныя Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова ўганараваны спецыяльнай ўзнагародай Прэс-клуба Польшчы.
Кіраўніцтва, супрацоўнікі Press Club Belarus былі затрыманыя ў снежні 2020-га. Фігурантаў справы вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.
Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова ў лютым 2021-га былі асуджаныя на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — вялі стрым з мірнай акцыі пратэсту. Журналісткі адбываюць пакаранне ў калоніі ў Гомелі.
У Юлии Слуцкой проблемы со здоровьем. Тюремный доктор сказал: «Не переживайте, это магнитные бури…»
«Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку
МФЖ асуджае прысуд Андрэевай і Чульцовай і патрабуе неадкладнага іх вызвалення