• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсцкай вобласці пачынаецца крымінальны суд над журналістам, яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі

    24 чэрвеня у судзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці мусіць пачацца судовы працэс над Сяргеем Гардзіевічам — драгічынскім карэспандэнтам інтэрнэт-партала “Першы рэгіён” (1reg.by).

    Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня 2020 года на дарозе, калі ехаў на ўласным мікрааўтобусе з Драгічына ў Брэст. Вядома, што ў затрыманні бралі ўдзел супрацоўнікі брэсцкага АМАПу.

    Пазней у доме журналіста ў прысутнасці жонкі Святланы адбыўся ператрус. У выніку з хаты забралі сістэмны блок камп’ютара,  сім-карты, тэлефоны. Супрацоўнік Следчага камітэта паведаміў Святлане Гардзіевіч, што затрыманне і ператрус звязаныя з крымінальнай справай паводле артыкула 368 — “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

    Падставай для крымінальнай справы нібыта з’явіўся рэпост паведамлення ў адным з драгічынскіх Viber-чатаў, да якога меў дачыненне Сяргей Гардзіевіч.

    Пасля таго, як 25 снежня скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання журналіста, стала вядома, што Сяргею Гардзіевічу абралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. 31 снежня 2020 года карэспандэнту партала «Першы Рэгіён” было афіцыйна прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    Сам Сяргей Гардзіевіч віну не прызнаў і адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні супраць сябе. Падчас хатняга арышту Сяргей Гардзіевіч не мог карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна быў пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям’ю.

    За гэты час у доме Гардзіевіча яшчэ некалькі разоў праводзілі ператрусы. У прыватнасці, з хаты забралі мадэм, які належыць прадпрыемству “Белтэлекам”. Якое дачыненне можа мець да справы тэхнічнае абсталяванне, якое не захоўвае ніякай інфармацыі, не зразумела.

    На пачатку траўня 2021 года журналісту змянілі меру стрымання з хатняга арышту пад падпіску аб нявыездзе. Адначасова з’явіліся звесткі, што крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Гардзіевіча тычыцца яшчэ двух артыкулаў КК РБ: 188 (паклёп) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

    У чым сутнасць абвінавачанняў? Дакладна невядома, бо Сяргей Гардзіевіч і яго адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні матэрыялаў справы. Журналіст таксама не выключае, што суд можа прыняць рашэнне, каб разгляд справы адбываўся ў закрытым рэжыме.

    Напярэдадні суда — 22 чэрвеня — Сяргею Гардзіевічу споўнілася 50 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці