• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жонка зьняволенага Анджэя Пачобута даведалася пра стан мужа, хворага на COVID-19

    Аксана Пачобут здолела пагаварыць па ўнутраным тэлефоне з турэмным лекарам у жодзінскім СІЗА, дзе ўтрымліваюць журналіста Анджэя Пачобута. Ён застанецца на карантыне да 8 ліпеня.

    Як расказала Аксана Пачобут, тэст на каранавірус Анджэю зрабілі толькі 16 чэрвеня. Карантын скончыцца праз 21 дзень — 8 ліпеня. Сам журналіст здолеў перадаць на волю, што захварэў, 11 чэрвеня.

    Увесь час карантыну адвакат ня зможа наведваць палітвязьня. Апошні ліст, які прыйшоў жонцы ад Анджэя, датаваны 8 чэрвеня. Там ён піша, што ягонае самаадчуваньне пагаршаецца, зьбіваецца сардэчны рытм.

    Цяпер Пачобут знаходзіцца ў інфэкцыйнай камэры пад назіраньнем. Калі паўторны тэст 29 чэрвеня будзе адмоўны, то яго перавядуць у звычайную камэру, дзе карантын працягнецца.

    Анджэй прымае лекі, яму прызначылі антыбіётык, бо мае высокую хуткасьць асяданьня эрытрацытаў. Тэмпэратуру і сатурацыю яму мераюць. Лекар кажа, што яны ў норме.

    Анджэй Пачобут зьняволены ўжо тры месяцы ў «польскай справе». Яму пагражае да 12 гадоў калёніі за «распальваньні варожасьці». Яму прапаноўвалі вызваленьне ўзамен на выезд зь Беларусі. Ён адмовіўся. У Анджэя хворае сэрца, раней, асабліва ў сьпёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці