• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд прайшоў у РАУСе. Журналістку Ларысу Шчыракову зноў аштрафавалі за супрацу з «Белсатам»

    Суддзя Гомельскага раёна Андрэй Сусла 24 чэрвеня за супрацу з тэлеканалам "Белсат" без акрэдытацыі (арт. 23.5 КаАП) аштрафаваў журналістку-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову на 30 базавых велічынь, што складае 870 рублёў.

    Шчыракова на пачатку чэрвеня рабіла апытанку гараджан пра палітзняволеных і жыццё пасля мінулагодніх пратэстаў. Увечары 23 чэрвеня журналістка атрымала sms-паведамленне: на суд трэба з’явіцца 24 чэрвеня а 9:30 — прычым не ў будынак, дзе месціцца раённая Феміда, а ў міліцыю. Журналістка праз sms адказала, што згодна на разгляд адміністрацыйнай справы без яе прысутнасці.

    Раніцай да Шчыраковай прыехалі міліцыянты, каб прымусова завезці яе на судовы працэс у РАУС. Акурат у гэты час каля гомельскага СІЗА‑3 збіраліся сваякі Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка ды іншых фігурантаў гучнай крымінальнай справы, якую ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць ў ізалятары Гомельскі абласны суд.

    “Перакананая, што такім чынам мне хацелі перашкодзіць асвятляць усё тое, што адбывалася каля будынку СІЗА. Адчапіліся ад мяне міліцыянты, калі я сказала, што не збіраюся ехаць да СІЗА, бо асцерагаюся затрыманняў на роўным месцы, як гэта было, напрыклад, з калегамі ў Магілёве падчас суду над Паўлам Севярынцам», — распавяла карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова.

    Адміністрацыйную справу суддзя Сусла разгледзеў у памяшканні Гомельскага РАУС без прысутнасці журналісткі. На падставе міліцэйскага пратакола пра «актыўны ўдзел у якасці выканаўцы» відэаапытання суддзя пакараў Ларысу Шчыракову буйным штрафам.

    На здымку: Ларыса Шчыракова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці